Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.10.18

Свята акцябрацкай зорачкі

17 кастрычніка ў школе адбылося Свята акцябрацкай зорачкі.

У ходзе свята навучэнцы 2 класа ў колькасці 11 чалавек падарожнічалі разам з піянерамі па промнях акцябрацкай зорачкі. Дзеці зрабілі 5прыпынкаў“Сузор'е Радзімы”, “ Сузор'е экалагічнае”, “ Сузор'е гаспадарчае”, “ Сузор'е інтэлектуальнае”, “Сузор'е дружнае”. На кожным прыпынку другакласнікаў чакалі розныя выпрабаванні. Яны адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, збіралі пазлы мазаікі, гулялі ў гульні. Пераадолеўшы ўсе выпрабаванні, дзеці паказалі, што яны вясёлыя, дружныя, любяць сваю Радзіму і паважаюць яе традыцыі, даказалі, што могуць быць годнымі звання «акцябронак».

Другакласнікі ва ўрачыстай абстаноўцы далі абяцанне акцябрат і піянеры-лідары прышпілілі ім акцябрацкія зорачкі-сімвал арганізацыі. Па выніках свята кожны акцябронак атрымаў першае акцябрацкае заданне-запомніць законы і правілы, па якіх жывуць усе акцябраты нашай краіны.

Раздзелы сайта