Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.01.21

Таварысцкая сустрэча "Вясёлыя старты"

Канікулы-гэта час, калі можна адпачыць ад вучобы, больш часу прысвяціць заняткам па інтарэсах, хобі, актыўна і з карысцю правесці час разам з сябрамі.

Стала традыцыйным падчас канікул правядзенне таварыскіх сустрэч па розных відах спорту на базе нашай школы. Зімовыя канікулы не сталі выключэннем.

Напярэдадні Новага года, 30 снежня, у ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адбылася таварысцкая сустрэча па міні футболе і валейболе. Юныя спартсмены нашай школы спаборнічалі з рабятамі з ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна. Таксама юнакі і дзяўчаты дэманстравалі хуткасць, сілу, спрыт, вынослівасць, уменне працаваць у камандзе, удзельнічаючы ў спартыўных эстафетах «Вясёлыя старты». Дадзеныя спаборніцтвы праводзіліся ў рамках падрыхтоўкі вучняў да раённых спаборніцтваў. Барацьба была ўпартай. Якімі б не былі вынікі, у выніку перамагла дружба. Усім удзельнікам сустрэчы было цікава, весела. Яны актыўна правялі час, пагутарылі і пасябравалі.

Раздзелы сайта